Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » БУДКЕВІЧ Барбара 

БУДКЕВІЧ Барбара

[Budkiewiczowa Barbara; з Цеханоўскіх; 20.11(2.12).1886, маёнтак Глухавец Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ. — 21.8.1937, НКВД], гісторык. Паходзіла са шляхецкай сям’і. З 1904 працавала на варшаўскай фабрыцы. Дзяячка ППС, з 1906 — ППС-лявіцы. Арыштоўвалася царскімі ўладамі ў 1906 і 1909. Вывучала эканоміку ва ун-це Nouvelle ў Бруселі. З 1913 у Пецярбургу. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працавала ў Польскім нацыянальным камісарыяце пры Наркамнацы РСФСР. У 1921—23 кіраўнік польскіх сектараў Камуністычнага ун-та імя Свярдлова і Камуністычнага ун-та нацыянальных меншасцей Захаду. У 1926—30 выкладчык гісторыі ВКП(б) у Камуністычным ун-це Беларусі. З 1931 навуковы супрацоўнік польскага сектара, вучоны сакратар Інстытута польскай пралетарскай культуры АН БССР. Арыштавана і расстраляна ў 1937. Рэабілітавана ў 1956.

Тв.: Ruch robotniczy w Królestwie Polskim w latach 1870—1890. Cz. 1. Mińsk, 1934.

Літ.: Горяинов А. Славяноведы — жертвы репрессий 1920—1940-х годов: Некоторые неизвестные страницы из истории советской науки // Советское славяноведение. 1990, № 2; SHP; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".