Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » БОНЧ-АСМАЛОЎСКІ Глеб Анатолевіч
[22.10(3.11).1890, маёнтак Блонь Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Блонь Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 1.11.1943, Казань], антраполаг і археолаг. Доктар гістарычных навук. Сын А.В. і В.І. Бонч-Асмалоўскіх. Скончыў Мінскае камерцыйнае вучылішча і Петраградскі ун-т (1923). У 1-ю сусветную вайну на фронце. У 1924—30 працаваў у Ленінградскім ун-це. З 1930 супрацоўнік Геалагічнага інстытута АН СССР і Дзяржаўнай акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры. У 1926—27 і 1934 разам з К.Палікарповічам праводзіў раскопкі палеалітычных паселішчаў на Гомельшчыне і Смаленшчыне. Удзельнік этнаграфічных і археалагічных экспедыцый на Каўказе і ў Крыме. Арыштаваны АДПУ у 1934. Асуджаны на 3 гады лагераў. Пакаранне адбываў у Варкуце. Пасля вызвалення жыў пад Ленінградам. Рэабілітаваны ў 1942. Памёр у эвакуацыі ў Казані.
Тв.: Грот Киик-Коба. М.; Л., 1940.
Літ.: ЭГБ, т. 2.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.