Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » БОНЧ-АСМАЛОЎСКІ Глеб Анатолевіч 

БОНЧ-АСМАЛОЎСКІ Глеб Анатолевіч

[22.10(3.11).1890, маёнтак Блонь Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Блонь Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 1.11.1943, Казань], антраполаг і археолаг. Доктар гістарычных навук. Сын А.В. і В.І. Бонч-Асмалоўскіх. Скончыў Мінскае камерцыйнае вучылішча і Петраградскі ун-т (1923). У 1-ю сусветную вайну на фронце. У 1924—30 працаваў у Ленінградскім ун-це. З 1930 супрацоўнік Геалагічнага інстытута АН СССР і Дзяржаўнай акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры. У 1926—27 і 1934 разам з К.Палікарповічам праводзіў раскопкі палеалітычных паселішчаў на Гомельшчыне і Смаленшчыне. Удзельнік этнаграфічных і археалагічных экспедыцый на Каўказе і ў Крыме. Арыштаваны АДПУ у 1934. Асуджаны на 3 гады лагераў. Пакаранне адбываў у Варкуце. Пасля вызвалення жыў пад Ленінградам. Рэабілітаваны ў 1942. Памёр у эвакуацыі ў Казані.

Тв.: Грот Киик-Коба. М.; Л., 1940.

Літ.: ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".