Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » БІБІЛА Юлія Іосіфаўна
[10.1.1897, мяст. Поразава Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. — 9.12.1974, Мінск], бібліёграф. З 1922 працавала загадчыкам бел. аддзела Дзяржаўнай бібліятэкі БССР. Вучылася ў БДУ (скончыла ў 1925). Распачала бібліяграфічную рэгістрацыю друку БССР, складанне краязнаўчай бібліяграфічнай картатэкі. Склала бібліяграфію твораў Ц.Гартнага, надрукаваную ў зборніку «Цішка Гартны ў літаратурнай крытыцы» (1928). Апублікавала матэрыялы да біяграфіі Цёткі (у час. «Запіскі аддзела гуманітарных навук», 1928, кніга 2, Працы клясы філалогіі). У 1930-я г. рэпрэсавана і выслана за межы Беларусі. У 1937—59 была галоўным бібліёграфам бібліятэкі Саратаўскага ун-та. Вярнулася ў Мінск у 1959. Працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР, пакінула ўспаміны пра яе.
Літ.: БЭ, т. 3.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.