Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » БІБІЛА Юлія Іосіфаўна 

БІБІЛА Юлія Іосіфаўна

[10.1.1897, мяст. Поразава Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. — 9.12.1974, Мінск], бібліёграф. З 1922 працавала загадчыкам бел. аддзела Дзяржаўнай бібліятэкі БССР. Вучылася ў БДУ (скончыла ў 1925). Распачала бібліяграфічную рэгістрацыю друку БССР, складанне краязнаўчай бібліяграфічнай картатэкі. Склала бібліяграфію твораў Ц.Гартнага, надрукаваную ў зборніку «Цішка Гартны ў літаратурнай крытыцы» (1928). Апублікавала матэрыялы да біяграфіі Цёткі (у час. «Запіскі аддзела гуманітарных навук», 1928, кніга 2, Працы клясы філалогіі). У 1930-я г. рэпрэсавана і выслана за межы Беларусі. У 1937—59 была галоўным бібліёграфам бібліятэкі Саратаўскага ун-та. Вярнулася ў Мінск у 1959. Працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР, пакінула ўспаміны пра яе.

Літ.: БЭ, т. 3.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".