Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » БЖАСТОЎСКІ Ігнат
[1823 — 1875, Енісейская губ.], адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64. Са старажытнага шляхецкага роду герба «Стрэмя». Вучыўся ў Мінску і Маскве, атрымаў юрыдычную адукацыю. Працаваў старшынёй Палаты крымінальнага суда ў Магілёве. Як прадстаўнік Магілёўскай губ. ў маі 1862 у Вільні ўдзельнічаў у з’ездзе «белых» — аднаго з асноўных паліт. кірункаў паўстанцаў. У час паўстання — магілёўскі паўстанцкі ваявода. Распаўсюджваў сярод сялян нелегальную літаратуру на бел. і польскай мовах. Арыштаваны ў канцы 1863. Сасланы ў Енісейскую губ., дзе і памёр.
Літ.: ЭГБ, т. 2; АЗБ.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.