Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » БЖАСТОЎСКІ Ігнат 

БЖАСТОЎСКІ Ігнат

[1823 — 1875, Енісейская губ.], адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64. Са старажытнага шляхецкага роду герба «Стрэмя». Вучыўся ў Мінску і Маскве, атрымаў юрыдычную адукацыю. Працаваў старшынёй Палаты крымінальнага суда ў Магілёве. Як прадстаўнік Магілёўскай губ. ў маі 1862 у Вільні ўдзельнічаў у з’ездзе «белых» — аднаго з асноўных паліт. кірункаў паўстанцаў. У час паўстання — магілёўскі паўстанцкі ваявода. Распаўсюджваў сярод сялян нелегальную літаратуру на бел. і польскай мовах. Арыштаваны ў канцы 1863. Сасланы ў Енісейскую губ., дзе і памёр.

Літ.: ЭГБ, т. 2; АЗБ.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".