Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » БАГУШЭВІЧ Марыя Уладзіміраўна
[партыйныя псеўданімы: Рэгіна, Ванда, Вянеда; 4.1.1865, в. Цапэрка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. — 1887, Краснаярск], дзяячка польскага і бел. рэвалюцыйнага руху, рэдактар, мемуарыстка. Па мацярынскай лініі паходзіць з роду Касцюшкаў. З 1874 жыла ў Варшаве. У 1881 здала экзамен на званне настаўніцы. З вер. 1882 працавала ў Таварыстве Чырвонага Крыжа, якое было дапаможнай арганізацыяй партыі «Пралетарыят». У пачатку 1884 уступіла ў самую партыю і ўзначаліла Таварыства. У ліп. 1884 пасля масавых арыштаў кіраўнікоў партыі ўзначаліла яго ЦК. Арганізавала выданне партыйнай газ. «Proletariat», работу падпольнай друкарні. Наладзіла цесныя кантакты з рэвалюцыянерамі Вільні, Мінска, Гродна, Брэста, Беластока, Магілёва, Нясвіжа, Слуцка. 30.9.1885 арыштавана царскімі ўладамі разам з братам Іванам. Пасля зняволення ў Варшаўскай цытадэлі ў 1887 выслана ў Сібір. У дарозе вяла «Дзённікі». Цяжка захварэла і, не даехаўшы да месца ссылкі, памерла ў краснаярскай перасыльнай турме.
Тв.: Pamiętnik. Wroc³aw, 1955.
Лiт.: Wawrzykowska-Wierciochowa D. Maria Bohu-szewiczówna. Warszawa, 1968; Czerepica W. Zwi¹zki rewolucjonistów Bia³orusi i Polski w latach 70—80 XIX wieku. Warszawa, 1985; ЭГБ, т. 1.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.