Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » БАГУШЭВІЧ Марыя Уладзіміраўна 

БАГУШЭВІЧ Марыя Уладзіміраўна

[партыйныя псеўданімы: Рэгіна, Ванда, Вянеда; 4.1.1865, в. Цапэрка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. — 1887, Краснаярск], дзяячка польскага і бел. рэвалюцыйнага руху, рэдактар, мемуарыстка. Па мацярынскай лініі паходзіць з роду Касцюшкаў. З 1874 жыла ў Варшаве. У 1881 здала экзамен на званне настаўніцы. З вер. 1882 працавала ў Таварыстве Чырвонага Крыжа, якое было дапаможнай арганізацыяй партыі «Пралетарыят». У пачатку 1884 уступіла ў самую партыю і ўзначаліла Таварыства. У ліп. 1884 пасля масавых арыштаў кіраўнікоў партыі ўзначаліла яго ЦК. Арганізавала выданне партыйнай газ. «Proletariat», работу падпольнай друкарні. Наладзіла цесныя кантакты з рэвалюцыянерамі Вільні, Мінска, Гродна, Брэста, Беластока, Магілёва, Нясвіжа, Слуцка. 30.9.1885 арыштавана царскімі ўладамі разам з братам Іванам. Пасля зняволення ў Варшаўскай цытадэлі ў 1887 выслана ў Сібір. У дарозе вяла «Дзённікі». Цяжка захварэла і, не даехаўшы да месца ссылкі, памерла ў краснаярскай перасыльнай турме.

Тв.: Pamiętnik. Wroc³aw, 1955.

Лiт.: Wawrzykowska-Wierciochowa D. Maria Bohu-szewiczówna. Warszawa, 1968; Czerepica W. Zwi¹zki rewolucjonistów Bia³orusi i Polski w latach 70—80 XIX wieku. Warszawa, 1985; ЭГБ, т. 1.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".