Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » БАГДАНОВІЧ Янка Антонавіч
[псеўданімы і крыптанім: Я. Ваўштолскі; Янка Ваўштолскі; Я.Б.; 4(17).11.1906, в. Гібінята Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — 13.7.1990, Вільня], празаік, паэт, публіцыст, мемуарыст. Пасля смерці бацькоў у 1918 жыў і выхоўваўся ў Барунскім і Віленскім дзіцячых прытулках, якія былі арганізаваны ў час 1-й сусветнай вайны бел. інтэлігенцыяй. У 1927 скончыў Віленскую беларускую гімназію. Да 1941 працаваў у друкарні імя Ф. Скарыны. Публікаваўся з 1930. Адзін з выдаўцоў час. «Шлях моладзі» (1929—38). У гады 2-й сусветнай вайны вучыўся ў Віленскай настаўніцкай семінарыі; адначасова і пасля заканчэння яе настаўнічаў. У 1952 паступіў у Нова-Віленскі педагагічны інстытут, але ў жн. таго ж года арыштаваны і сасланы ў Варкуту. Рэабілітаваны ў вер. 1956. Вярнуўся ў Вільню, дзе працягваў настаўнічаць. Скончыў педагагічны інстытут. Напісаў кніжку ўспамінаў, якая выйшла пасля яго смерці. Пахаваны на віленскіх могілках Саўлес.
Тв.: На жыццёвым шляху: Успаміны. Мн., 1992.
Лiт.: БП, т. 6; Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.