Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » БАГДАНОВІЧ Янка Антонавіч 

БАГДАНОВІЧ Янка Антонавіч

[псеўданімы і крыптанім: Я. Ваўштолскі; Янка Ваўштолскі; Я.Б.; 4(17).11.1906, в. Гібінята Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — 13.7.1990, Вільня], празаік, паэт, публіцыст, мемуарыст. Пасля смерці бацькоў у 1918 жыў і выхоўваўся ў Барунскім і Віленскім дзіцячых прытулках, якія былі арганізаваны ў час 1-й сусветнай вайны бел. інтэлігенцыяй. У 1927 скончыў Віленскую беларускую гімназію. Да 1941 працаваў у друкарні імя Ф. Скарыны. Публікаваўся з 1930. Адзін з выдаўцоў час. «Шлях моладзі» (1929—38). У гады 2-й сусветнай вайны вучыўся ў Віленскай настаўніцкай семінарыі; адначасова і пасля заканчэння яе настаўнічаў. У 1952 паступіў у Нова-Віленскі педагагічны інстытут, але ў жн. таго ж года арыштаваны і сасланы ў Варкуту. Рэабілітаваны ў вер. 1956. Вярнуўся ў Вільню, дзе працягваў настаўнічаць. Скончыў педагагічны інстытут. Напісаў кніжку ўспамінаў, якая выйшла пасля яго смерці. Пахаваны на віленскіх могілках Саўлес.

Тв.: На жыццёвым шляху: Успаміны. Мн., 1992.

Лiт.: БП, т. 6; Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".