Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МЯЛЕШКА Конан Васільевіч 

МЯЛЕШКА Конан Васільевіч

[1891, в. Сяльцо Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. – 1933 (?), АДПУ]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Зажэвіцкай СШ Салігорскага р-на. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 6.1.1933 у мяст. Пагост, цяпер Салігорскага р-на. Асуджаны 28.3.1933 калегіяй АДПУ за “антысавецкую дзейнасць” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 19.9.1956. Групавая справа М. і інш. № 7205-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"