Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » МЯЛЕШКА Конан Васільевіч
[1891, в. Сяльцо Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. – 1933 (?), АДПУ]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Зажэвіцкай СШ Салігорскага р-на. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 6.1.1933 у мяст. Пагост, цяпер Салігорскага р-на. Асуджаны 28.3.1933 калегіяй АДПУ за “антысавецкую дзейнасць” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 19.9.1956. Групавая справа М. і інш. № 7205-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.