Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » МЯЗЯН (МЕЗЯН) Віктар Іванавіч
[1893, в. Новыя Максімавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Ліпніца Клічаўскага р-на. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 12.7.1938. Абвінавачваўся ў “контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай дзейнасці”. Вызвалены і рэабілітаваны ў студз. 1939 Клічаўскім раённым аддзелам НКВД. Далейшы лёс невядомы. Групавая справа М. і інш. № 3390 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.