Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МЯЗЯН (МЕЗЯН) Віктар Іванавіч 

МЯЗЯН (МЕЗЯН) Віктар Іванавіч

[1893, в. Новыя Максімавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Ліпніца Клічаўскага р-на. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 12.7.1938. Абвінавачваўся ў “контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай дзейнасці”. Вызвалены і рэабілітаваны ў студз. 1939 Клічаўскім раённым аддзелам НКВД. Далейшы лёс невядомы. Групавая справа М. і інш. № 3390 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".