Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МУХІН Васіль Макаравіч 

МУХІН Васіль Макаравіч

[1900, в. Амельянікі Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. – ?], брат Уладзіміра Мухіна. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1920–22 г. у Чырвонай Арміі. У 1930-я г. выкладаў у МБПТ. З жонкай Аляксандрай гадаваў дачку Лідзію. Арыштаваны 3.11.1935 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 4. Асуджаны 3.3.1936 асобай нарадай пры НКВД за “сувязь з удзельнікамі контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі” да 3 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Сібірскі лагер НКВД (Марыінск). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 8.10.1956. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"