Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » МІЧУДА Уладзімір Іосіфавіч
[1915, в. Дзянісаўка (?) Аршанскага (?) пав. Магілёўскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Пагосцішча Лёзненскага р-на. Арыштаваны 9.9.1937. Асуджаны 28.11.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 29.4.1958. Групавая справа М. і інш. № 7529-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.