Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МІЧУДА Уладзімір Іосіфавіч 

МІЧУДА Уладзімір Іосіфавіч

[1915, в. Дзянісаўка (?) Аршанскага (?) пав. Магілёўскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Пагосцішча Лёзненскага р-на. Арыштаваны 9.9.1937. Асуджаны 28.11.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 29.4.1958. Групавая справа М. і інш. № 7529-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".