Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » МІХНЕВІЧ Міхаіл Сцяпанавіч
[1909, в. Станькі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. – 15.10.1977 (?)]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам СШ в. Вепрын Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Удзельнік 2-й сусветнай вайны з 1941. Арыштаваны 6.11.1943 (?). Асуджаны 14.2.1944 НКВД за “патрабаванне ад настаўнікаў выхоўваць дзяцей у антысавецкім духу” да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены 14.8.1952. Рэабілітаваны 20.3.1984 калегіяй Вярхоўнага Суда БССР. Асабовая справа М. № 9592 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.