Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МІХНЕВІЧ Міхаіл Сцяпанавіч 

МІХНЕВІЧ Міхаіл Сцяпанавіч

[1909, в. Станькі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. – 15.10.1977 (?)]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам СШ в. Вепрын Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Удзельнік 2-й сусветнай вайны з 1941. Арыштаваны 6.11.1943 (?). Асуджаны 14.2.1944 НКВД за “патрабаванне ад настаўнікаў выхоўваць дзяцей у антысавецкім духу” да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены 14.8.1952. Рэабілітаваны 20.3.1984 калегіяй Вярхоўнага Суда БССР. Асабовая справа М. № 9592 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".