Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » МАЛАШКА Раіса (Ларыса) Іванаўна
[1916, в. Горка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай школы в. Капацэвічы Салігорскага р-на. Уступіла ў ВЛКСМ. Арыштавана 12.1.1935. Асуджана 4.5.1935 асобай нарадай пры НКВД за “нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы” да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапавана ў Башкірыю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай БВА 31.5.1989. Групавая справа М. і інш. № 27138-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.