Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МАЛАШКА Раіса (Ларыса) Іванаўна 

МАЛАШКА Раіса (Ларыса) Іванаўна

[1916, в. Горка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай школы в. Капацэвічы Салігорскага р-на. Уступіла ў ВЛКСМ. Арыштавана 12.1.1935. Асуджана 4.5.1935 асобай нарадай пры НКВД за “нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы” да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапавана ў Башкірыю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай БВА 31.5.1989. Групавая справа М. і інш. № 27138-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".