Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МАЛАХОЎСКІ Лявон Аляксандравіч 

МАЛАХОЎСКІ Лявон Аляксандравіч

[1896 – (?), Віцебск, турма НКВД]. З рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Гурніца Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў непаўнагадовага дзіця. Арыштаваны 6.2.1941. Асуджаны ваенным трыбуналам 3-й арміі 14.5.1941 за “антысавецкую контррэвалюцыйную дзейнасць” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом Беларусі 3.11.1993. Асабовая справа М. № 22607-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"