Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » МАЛАХОЎСКІ Лявон Аляксандравіч
[1896 – (?), Віцебск, турма НКВД]. З рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Гурніца Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў непаўнагадовага дзіця. Арыштаваны 6.2.1941. Асуджаны ваенным трыбуналам 3-й арміі 14.5.1941 за “антысавецкую контррэвалюцыйную дзейнасць” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом Беларусі 3.11.1993. Асабовая справа М. № 22607-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.