Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » МАКАРЭВІЧ Антон Міхайлавіч
[1893, Навагрудскі пав. Мінскай губ. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам Цярэскай пачатковай школы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 13.3.1949 у в. Копцеўшчына Нясвіжскага р-на тагачаснай Баранавіцкай вобл. Асуджаны 20.6.1949 МДБ за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у турме каля ст. Навасады Мінскай вобл. (п/с УЖ-15/2). Вызвалены 17.9.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.6.1965 калегіяй Вярхоўнага Суда БССР. Асабовая справа М. № 19249-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.