Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МАКАРЭВІЧ Антон Міхайлавіч 

МАКАРЭВІЧ Антон Міхайлавіч

[1893, Навагрудскі пав. Мінскай губ. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам Цярэскай пачатковай школы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 13.3.1949 у в. Копцеўшчына Нясвіжскага р-на тагачаснай Баранавіцкай вобл. Асуджаны 20.6.1949 МДБ за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у турме каля ст. Навасады Мінскай вобл. (п/с УЖ-15/2). Вызвалены 17.9.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.6.1965 калегіяй Вярхоўнага Суда БССР. Асабовая справа М. № 19249-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".