Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МАКАБОЦКІ Хема Майсеевіч 

МАКАБОЦКІ Хема Майсеевіч

[1914, Сядлецкая губ., цяпер Польшча – ?]. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам Мінскага гідратэхнікума. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 8.3.1938 у Мінску па адрасе: Рабочы зав., д. 37/16, кв. 7. Асуджаны 14.10.1938 асобай нарадай пры НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 3 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Усольскі лагер НКВД Свярдлоўскай вобл., затым у адзін з лагераў Мардоўскай АССР. Вызвалены 8.3.1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 27.10.1955. Групавая справа М. і інш. № 5697-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"