Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » МАКАБОЦКІ Хема Майсеевіч
[1914, Сядлецкая губ., цяпер Польшча – ?]. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам Мінскага гідратэхнікума. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 8.3.1938 у Мінску па адрасе: Рабочы зав., д. 37/16, кв. 7. Асуджаны 14.10.1938 асобай нарадай пры НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 3 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Усольскі лагер НКВД Свярдлоўскай вобл., затым у адзін з лагераў Мардоўскай АССР. Вызвалены 8.3.1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 27.10.1955. Групавая справа М. і інш. № 5697-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.