Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МАЗУРЫК Яўген Карпавіч 

МАЗУРЫК Яўген Карпавіч

[1924, мяст. Быцень Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам у родным мястэчку. Арыштаваны 1.8.1944. Асуджаны 7.7.1945 асобай нарадай пры НКДБ як “член фашысцкай арганізацыі” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 29.3.1993.

Разам з М. арыштавана і асуджана за тое ж “злачынства” яго сястра Людміла Мазурык (н. ў 1926).

Справа сям’і М. № 11476-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"