Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » МАЗУРЫК Яўген Карпавіч
[1924, мяст. Быцень Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам у родным мястэчку. Арыштаваны 1.8.1944. Асуджаны 7.7.1945 асобай нарадай пры НКДБ як “член фашысцкай арганізацыі” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 29.3.1993.
Разам з М. арыштавана і асуджана за тое ж “злачынства” яго сястра Людміла Мазурык (н. ў 1926).
Справа сям’і М. № 11476-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.