Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛУБОЎСКІ Іван Пракоф’евіч 

ЛУБОЎСКІ Іван Пракоф’евіч

[11.11.1891, в. Лаша Гродзенскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Гродзенскі р-н Гродзенскай вобл. – 30.12.1937, Віцебск (?), турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам Віцебскага педагагічнага вучылішча. Арыштаваны 1.11.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Авіяцыйная, д. 22. Асуджаны 19.11.1937 тройкай НКВД як “член ПАВ” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 27.11.1962. Групавая справа Л. і інш. № 12343-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"