Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛУБОЎСКІ Іван Пракоф’евіч
[11.11.1891, в. Лаша Гродзенскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Гродзенскі р-н Гродзенскай вобл. – 30.12.1937, Віцебск (?), турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам Віцебскага педагагічнага вучылішча. Арыштаваны 1.11.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Авіяцыйная, д. 22. Асуджаны 19.11.1937 тройкай НКВД як “член ПАВ” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 27.11.1962. Групавая справа Л. і інш. № 12343-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.