Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛІЧКО Аляксей Феліцыянавіч 

ЛІЧКО Аляксей Феліцыянавіч

[1904, мяст. Ярэмічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. – 4.11.1937, Віцебск, турма НКВД]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту асістэнт кафедры кармлення Віцебскага ветэрынарнага зааінстытута. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 3.10.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Валадарская, д. 19, кв. 38. Асуджаны 28.10.1937 тройкай НКВД за “шпіянаж” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.5.1962 тpыбуналам БВА. Асабовая справа Л. № 11283-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"