Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛІЧКО Аляксей Феліцыянавіч
[1904, мяст. Ярэмічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. – 4.11.1937, Віцебск, турма НКВД]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту асістэнт кафедры кармлення Віцебскага ветэрынарнага зааінстытута. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 3.10.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Валадарская, д. 19, кв. 38. Асуджаны 28.10.1937 тройкай НКВД за “шпіянаж” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.5.1962 тpыбуналам БВА. Асабовая справа Л. № 11283-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.