Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛІСЕК Стафан Іосіфавіч
[1904, Любартаў, цяпер Люблінская ваяв., Польшча – ?]. З рабочай сям’і. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Дзярэчын Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 15.10.1939. Асуджаны 27.7.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 8.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.8.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Л. № п-10793 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.