Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛІСЕК Стафан Іосіфавіч 

ЛІСЕК Стафан Іосіфавіч

[1904, Любартаў, цяпер Люблінская ваяв., Польшча – ?]. З рабочай сям’і. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Дзярэчын Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 15.10.1939. Асуджаны 27.7.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 8.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.8.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Л. № п-10793 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".