Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛАПУХ Казімір Іванавіч
[1917, в. Пірштукі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?], брат Баляслава Лапуха. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Пранчакоўскай пачатковай школы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 23.12.1944. Асуджаны 10.6.1946 асобай нарадай пры МДБ за “здраду радзіме” да 8 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер МДБ, цяпер тэрыторыя Магаданскай вобл. Вызвалены 22.6.1952. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 9.10.1992. Асабовая справа Л. № 11119-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.