Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛАПУХ Казімір Іванавіч 

ЛАПУХ Казімір Іванавіч

[1917, в. Пірштукі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?], брат Баляслава Лапуха. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Пранчакоўскай пачатковай школы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 23.12.1944. Асуджаны 10.6.1946 асобай нарадай пры МДБ за “здраду радзіме” да 8 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер МДБ, цяпер тэрыторыя Магаданскай вобл. Вызвалены 22.6.1952. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 9.10.1992. Асабовая справа Л. № 11119-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".