Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КУШНЯРЭНКА Юрый Іосіфавіч
[1906, Слабада Калатаева, цяпер Украіна – ?]. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Ваньеды Курлянскай губ. Арыштаваны 27.7.1932. Асуджаны калегіяй АДПУ 20.10.1932 за “антысавецкую агітацыю” і “нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Свірскі лагер АДПУ Ленінградскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 30.6.1989. Асабовая справа К. № 24880-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.