Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КУШНЯРЭНКА Юрый Іосіфавіч 

КУШНЯРЭНКА Юрый Іосіфавіч

[1906, Слабада Калатаева, цяпер Украіна – ?]. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Ваньеды Курлянскай губ. Арыштаваны 27.7.1932. Асуджаны калегіяй АДПУ 20.10.1932 за “антысавецкую агітацыю” і “нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Свірскі лагер АДПУ Ленінградскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 30.6.1989. Асабовая справа К. № 24880-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".