Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КУХАРЭНКА Кірыл Анісімавіч 

КУХАРЭНКА Кірыл Анісімавіч

[1883, у в. Апенкі, Віцебскай губ. – ?, Віцебск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да кастрычніцкага перавароту 1917 выкладаў у Рабаўскай прыходскай школе Веліжскага пав. Віцебскай губ. У 1930-я г. настаўнічаў у роднай вёсцы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 7.4.1933. Асуджаны 15.4.1933 калегіяй АДПУ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 5.6.1956. Групавая справа К. і інш. № 12188-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"