Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КУХАРЭНКА Кірыл Анісімавіч
[1883, у в. Апенкі, Віцебскай губ. – ?, Віцебск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да кастрычніцкага перавароту 1917 выкладаў у Рабаўскай прыходскай школе Веліжскага пав. Віцебскай губ. У 1930-я г. настаўнічаў у роднай вёсцы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 7.4.1933. Асуджаны 15.4.1933 калегіяй АДПУ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 5.6.1956. Групавая справа К. і інш. № 12188-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.