Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КУХАРЧЫК Даніла Амвросевіч
[1896, в. Зарытава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?], брат Ігната Кухарчыка. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дырэктарам баранавіцкай школы № 5. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 13.12.1944 у Баранавічах па адрасе: вул. Гаруна, д. 43. Асуджаны 20.11.1946 пазасудовым органам МДБ за “антысавецкую агітацыю” да 6 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер МДБ Комі АССР. Вызвалены 18.6.1947 (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны. Асабовая справа К. № 1066-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.