Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КУХАРЧЫК Даніла Амвросевіч 

КУХАРЧЫК Даніла Амвросевіч

[1896, в. Зарытава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?], брат Ігната Кухарчыка. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дырэктарам баранавіцкай школы № 5. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 13.12.1944 у Баранавічах па адрасе: вул. Гаруна, д. 43. Асуджаны 20.11.1946 пазасудовым органам МДБ за “антысавецкую агітацыю” да 6 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер МДБ Комі АССР. Вызвалены 18.6.1947 (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны. Асабовая справа К. № 1066-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".