Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » К РУЧКОЎ Мікалай Прохаравіч 

К РУЧКОЎ Мікалай Прохаравіч

[1923, в. Папаратнае, цяпер Жлобінскі р-н Гомельскі вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам пачатковай школы в. Міткавічы Брэсцкай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 6.3.1951. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ 21.12.1951 за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў (пазней заменена на 4) ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Пакаранне адбываў у Пінскай турме. Вызвалены 24.11.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом Беларусі 22.9.1993. Асабовая справа К. № 12482-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"