Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » К РУЧКОЎ Мікалай Прохаравіч 

К РУЧКОЎ Мікалай Прохаравіч

[1923, в. Папаратнае, цяпер Жлобінскі р-н Гомельскі вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам пачатковай школы в. Міткавічы Брэсцкай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 6.3.1951. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ 21.12.1951 за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў (пазней заменена на 4) ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Пакаранне адбываў у Пінскай турме. Вызвалены 24.11.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом Беларусі 22.9.1993. Асабовая справа К. № 12482-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".