Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КРОНЦЕЛЬ Арвід Карлавіч 

КРОНЦЕЛЬ Арвід Карлавіч

[1914, ст. Стэндэн, цяпер Латвія – 30.1.1938, Віцебск, турма НКВД]. З сям’і рабочага. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы № 10 в. Герніцы Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 5.12.1937. Асуджаны 10.1.1938 паводле пастановы калегіі НКВД СССР як “агент латвійскай pазведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 26.8.1989. Асабовая справа К. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"