Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КРОНЦЕЛЬ Арвід Карлавіч 

КРОНЦЕЛЬ Арвід Карлавіч

[1914, ст. Стэндэн, цяпер Латвія – 30.1.1938, Віцебск, турма НКВД]. З сям’і рабочага. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы № 10 в. Герніцы Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 5.12.1937. Асуджаны 10.1.1938 паводле пастановы калегіі НКВД СССР як “агент латвійскай pазведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 26.8.1989. Асабовая справа К. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".