Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КРОЛІК Клара Аронаўна 

КРОЛІК Клара Аронаўна

[1906, Барысаў Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – ?]. З сям’і рабочага. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай яўрэйскай школы. Арыштавана 28.4.1926 у в. Чарняўка (цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл.). Асуджана 16.7.1926 асобай нарадай пры АДПУ як “член сіянісцкай арганізацыі” да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапавана ў Сяміпалацінск Казахскай ССР. 3.9.1926 пастановай асобай нарады пры АДПУ выслана ў Палесціну. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Пракуратурай Беларусі 19.10.1992. Асабовая справа К. № 34847-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"