Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КРОЛІК Клара Аронаўна
[1906, Барысаў Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – ?]. З сям’і рабочага. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай яўрэйскай школы. Арыштавана 28.4.1926 у в. Чарняўка (цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл.). Асуджана 16.7.1926 асобай нарадай пры АДПУ як “член сіянісцкай арганізацыі” да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапавана ў Сяміпалацінск Казахскай ССР. 3.9.1926 пастановай асобай нарады пры АДПУ выслана ў Палесціну. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Пракуратурай Беларусі 19.10.1992. Асабовая справа К. № 34847-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.